Чорны Барон (исполнитель: Айша)
Чорны Барон, прытулiўшы гiтару, выцiснуў ноткi знаёмага блюзу, быццам пад водблiскi промняў пажару шпарка раскрылiся шчыльныя шлюзы. Сцэна плыве праз затоку марэля ўжо ўтым фрэгатам у горад эмоцый. Дзеўкi насупраць пачырванелi, збоку пачулася: «Genius loci!» Чорны Барон закрануў тваё сэрца, кiнуў у бездань ультрамарыну, каб у экстазе крыху пагрэцца, зьлётаць у вырай хоць на хвiлiну. Толькi пяшчота твайго захапленьня зьнiкла таемна са зьмесьцiвам шклянкi. Чорны Барон — не пакутлiвы генiй, а валацуга ад п’янкi да п’янкi (Юры Гумянюк)