Усяслаў Чарадзей (исполнитель: Молат)
Ў абшарах полацкіх лясоў На снезе сляды Ваўкалака– То князь вялікі, Усяслаў, Прыйшоў праз мноства соцен год! Не змог ён з Выраю глядзець На боль ды плач сваёй краіны, Супраць прыгнету ды ганьбы Ён зноў свой павядзе народ! Усяслаў Чарадзей – твой дух вядзе ў паход нас, Усяслаў Чарадзей – да помсты, да вайны! Усяслаў Чарадзей, ты з намі назаўсёды, Усяслау Чарадзей, мы верныя – твае сыны! Як тысячу гадоу таму, Ён устане на чале краіны, Звяршыць ён справядлівы суд, Над тымі, хто прадаў свой Род! Хто стане на яго шляху – Ад іклаў ваўкалакавых загіне, Яны, як справядлівы меч, Зніштожаць увесь варожы зброд! Паданне гэтае няхай Жыве ў сэрцах, душах, мроях, Усяслава дух бароніць нас, Пазбавіць ад усіх спакут! Паўстанем, як адзін, за край Адчуем моц бацькоўскай зброі Адплаты надыходзіць час У баі за свой радзімы кут!