Не загаснуць зоркi у небе (исполнитель: Невядомы выканаўца)
Не загаснуць зоркі ў небе, Покі неба будзе, - Не загіне край забраны, Покі будуць людзі. Ночка цёмная на сьвеце Вечна не начуе; Зерне, кінутае ў ніву, Ўсходзіць ды красуе. Ночка цёмная на сьвеце Вечна не начуе; Зерне, кінутае ў ніву, Ўсходзіць ды красуе. Наша зерне - нашы думкі - Не загінуць сьвету, - Бліснуць краскай непаблеклай Вечных агняцьветаў. 3 добрых думак, што мы кінем На сваім дзірване, Будзе ўнукам нашым жніва - Доля, панаваньне. Беларускаю рукою Сьветлай праўды сіла Славу лепшую напіша Бацкаушчыны мілай. Зацьвіце яна, як сонца Пасьля непагоды, Ў роўнай волі, ў роўным стане Між усіх народаў. Не загіне край забраны, Покі жывы людзі, - Не загаснуць зоркі ў небе, Покі неба будзе. —Янка Купала, Не загаснуць зоркі ў небе