Драбніца (исполнитель: План Б)
Дробна драбніца, дробна драбніца Дробны дождж ідзе Сабралася бедна басота ды галку п’е. П’ем мы гарэлку, п’ем мы вішнёуку Будзем піць віно А хто прыйдзе з нас насмяецца Будзем біць таго. Ой, прыйшоў дзядзька, дзядзька багаты Насміхаецца: — Скуль жа, скуль жа бедна басота Напіваецца? -Ой ты не смейся, дзядька багаты Ты не смейся з нас, Вазьмі ў рукі чарку гарэлкі, Выпі ты за нас. — Рад бы я выпіць, рад бы я з’есці, Рад бы закусіць. Але ж маю сто рублёў грошай, Шкода размяніць. Адзін за ручкі, другі за ножкі, Трэці ў карак б’е: — Не хадзі ты, дзядзька багаты, Дзе басота п’е. Дробна драбніца, дробна драбніца...