Бітва пад Воршай (гістарычная песьня 1514г.) (исполнитель: Хор Вунія)
БIТВА ПАД ВОРШАЙ Музыка старабеларуская Словы народныя Ой, ў нядзельку параненьку Ўзыйшло сонейка хмарненька, Ўзыйшло сонейка над борам Па-над Сялецкiм таборам. А ў таборы трубы граюць, Да нарады зазываюць. Сталi рады адбывацi, Адкуль Воршу здабывацi: А цi з поля, а цi зь лесу, А цi з рэчкi невялiчкi? Сталi хлопцы-пяцiгорцы Каля рэчкi на прыгорцы. Гучаць разам з самапалаў, Б'юць паўсоткаю з гарматаў. Масква стала наракацi, Места Воршу пакiдацi. А як з Воршы уцякалi, Тую рэчку праклiналi: "Бадай ты павысыхала, Наша слава тут прапала..."