Турысты (исполнитель: Крамбамбуля і Сяргей Міхалок)
Неяк мы паехалі туды адпачываць, Дзе заўсёды свеціць сонца, а пра снег і не чуваць. Неяк мы паехалі адпачываць туды, Дзе заўсёды многа неба і салёнае вады. З раніцы пайшлі на дэгустацыю віна, А назаўтра ўсё ляжалі: галава балела нам. Потым напіліся мы нясвежае вады, А назаўтра ўсё ляжалі, бо балелі жываты. Прыпеў Давай, давай, адпачывай-вай-вай! Ту-ту-турысты, а вам, турысты, Усё прыемна, усё карысна. Ту-ту-турысты-авантурысты. Марскія выспы, Buena Vista. Мы паехалі ў экскурсійнае бюро, Ды экскурсія праходзіла па барах і бістро. Мы палезлі ў горы, дзе аблокі і арлы; МЧСы нас з табой праз два дні адтуль знялі. Потым нам цыганкі нагадалі добры лёс: Ручку так пазалацілі, што шкада было да слёз. Потым напаткалі мы ў бары дзвюх жанчын, А назаўтра ўсё ляжалі: не пайшоў нам клафелін. Прыпеў. Вось і завяршылася курортнае жыццё. Толькі мора не пабачылі, а так цудоўна ўсё. Пачакай, вось мы ад адпачынку адпачнем І з падвоенаю сілаю адпачываць пачнем! Прыпеў.