Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Леонид Пранчак СУМНЫ САКСАФОН Кожны дзень у пераходзе Музыка твая... I таму сюды прыходжу Кожны вечар я. Я люблю твой хрыплаваты Сумны саксафон. Ты iграеш для прахожых Песнi даўнiх дзён. Сэрца музыка мне ранiць Горкаю тугой. Зберагу я тую горыч — Толькi не з табой. I чаму так несуцешна Плача саксафон? I чаму над нашым лёсам Смутак як праклён? Не вярнуць былое шчасце. Што там шкадаваць! Мабыць, нам наканавана Вечна сумаваць... Ты iграеш для прахожых Песнi даўнiх дзён. Я люблю твой хрыплаваты Сумны саксафон...