Бывай! (исполнитель: NRM)

Нахiляецца долу невысокае неба
Нахiляецца долу, пахне шэрай iмжой.
Надыходзячы ранак пахне дымам i хлебам,
Надыходзячы ранак пахне ўладай чужой.

Бывай, мой родны край!
Бывай, мой родны горад!
Бывай, мой брыдкi брат!
Бывай, мой любы вораг!

Нас хiсталi арэлi, ды вагнi дагарэлi,
Нас хiсталi арэлi ад вады да зямлi.
Мы ў люстэркi глядзелi, ды ня ведалi, дзе мы —

На якой паралелi, на якiм караблi.

Бывай, мой родны край!
Бывай, мой родны горад!
Бывай, мой брыдкi брат!
Бывай, мой любы вораг!

Мой апошнi тралейбус па праспэкце праедзе,
Загрухоча ўночы мой апошнi трамвай.
Да наступнай сустрэчы пройдзе пару стагоддзяў
Пройдзе пару стагоддзяў, а пакуль што бывай.

Бывай, мой родны край!
Бывай, мой родны горад!
Бывай, мой брыдкi брат!
Бывай, мой любы вораг!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Testament Disciples of the Watch  Testament The Preacher  Testament A Day of Reckoning  Testament Face in the Sky  Testament Falling Fast  Testament Souls of Black  Testament Absence of Light  Testament Love to Hate 
О чем песня
NRM - Бывай!?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен