Кумыс (исполнитель: Крамбамбуля)
Сонца ўстала ў вышыні, Я паеду на кані, Я паеду на кані, Конік мой, хутчэй гані. Конік капытамі б'е, А я еду да яе, А я еду да яе, Той што спаць мне не дае, Той што спаць мне не дае, той, што сьню я ў кожным сьне, Так і сьнім мы ў кожным сьне, Я - яе, яна - мяне. Конік мой бяжыць, бяжыць, А я добра буду жыць, А я доўга буду жыць, Жонак буду я любіць. Зацьвітуць мае сады, Будзе шмат зямлі й вады, Буду сталы я тады, А пакуль я малады. Конік мой, бяжы, бяжы, А навокал ні душы, А навокал ні душы, Толькі стэп сабе ляжыць. Толькі стэп і камяні, А я еду на кані, А я еду на кані, Конік мой, хутчэй гані! Добра ўлетку мы жывем - Песьні добрыя пяем, Песьні добрыя пяем, І кумыс мы добры п’ем. Ад кумыса-кумыса І усьмешка, і сьляза Ачышчальная сьляза, Чыстая, нібы раса. Па зямлі паўзе зьмяя, Не крану зьмяюку я, Не кране яна мяне, - Я жыву, яна жыве. А да горада тры дні Трэба ехаць на кані. Там заўсёды тлум і дым, Не паеду я туды Там народ гарэлку п’е, П’е гарэлку, морды б’е, П’е гарэлку, морды б’е, Гэта ўсё не для мяне. Еду, еду я да той, З доўгай чорнаю касой, З доўгай чорнаю касой, Што пакрала мой спакой. Падымаецца дымок - Юрта ўжо непадалёк, Юрта ўжо непадалёк, Дзе жыве мой матылёк. Разгараецца агмень Для яе і для мяне. Вось і песенька уся Мая прасьпявалася.