Арліныя крылы (Arlinyja kryly) (исполнитель: Андрэй Касмовіч (Andrei Kasmovich))

Арліныя крылы 
(сл. і муз. Андрэй Бананаў)

"Стамляюцца і юнакі і слабнуць, і маладыя людзі падаюць, а тыя, што спадзяюцца на Госпада, абновяцца ў сіле: падымуць крылы, як арлы, пацякуць і ня стомяцца, пойдуць і ня стомяцца." (Ис.40:30,31)

Калі скруха навокал,
Калі надзея знікала,
Я маліў усемагутнага Бога
Аб выратаванні.
Калі у паветры марозна,
Калі стаю на раздарожжы,
Я ведаю, рана ці позна
Праўда ўсё адно пераможа.

R:
Дай нам, Божа, арліныя крылы, 
Дай нам, Божа, смеласць ільвоў,
Дай нам Божа, новыя сілы,
Каб нам, упаўшы, падняцца ізноў.

Калі у жылах кроў стыне,
Калі адзін ваяр у полі,
Я іду, бо ніхто не адніме
Прагу да праўды і волі.
Калі мне свет быў нямілы,
Калі бянтэжыў шлях пакутны,
Я маліў каб Бог даў мне сілы
Проста на крок наступны…

R:
Дай нам, Божа, арліныя крылы, 
Дай нам, Божа, смеласць ільвоў,
Дай нам Божа, уваскроснуць з магілы
І, упаўшы, падняцца ізноў.

Bridge:
Калі я ішоў новым маршрутам,
Калі сумнеў не даваў спакою,
Я памятаў што Усемагутны
Заўсёды разам са мною...

R:
Дай нам, Божа, арліныя крылы, 
Дай нам, Божа, смеласць ільвоў,
Дай нам Божа, новыя сілы,
Каб нам, упаўшы, падняцца ізноў.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Defeater At Peace  Defeater White Oak Doors  Defeater But Breathing  Defeater Brothers  Defeater Headstone  Defeater Blessed Burden  Defeater Everything Went Quiet  Defeater Nameless Streets 
О чем песня
Андрэй Касмовіч (Andrei Kasmovich) - Арліныя крылы (Arlinyja kryly)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен