Восень мая доўгая (исполнитель: Чачэрскі р., в. Валосавічы)

Зап. І.В. Глушэц у 2011 г. у в. Валосавічы Чачэрскага р.

Восень мая доўгая, да гой, восень мая доўгая, *
Ноч халодна, цёмная.

З кім я й буду сённі спаць,
Шчэй вячэру й вячэраць?

Павячэраю й адна,
Бо міленькага й нема.

А мой мілы на Дану,
Я да его й гайдану.

Кругом Дона й абыйшла,
Міленькага не знайшла.

Толькі знайшла й каліну,
Шчэй мілого магілу.

Я й к магілі прыпала,
Горка плакаць начала.

Як ты, міла, сюда йшла,
Што мяне ты тут найшла?

Ой, ці зь ветрам, ці з дажджом,
Ці з харошым малайцом?

Я й ні зь ветрам, ні з дажджом,
Толькі з горам да й з плачом.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Грот пристань  Прости Самира  Причина любви  Королев самая  Кто же это - дед мороз Детские песни  Песни на немецком  По венам любовь  ТИТАНИК КАРАНДАШ 
О чем песня
Чачэрскі р., в. Валосавічы - Восень мая доўгая?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен