Паразмаўляй са мной пра баскетбол (исполнитель: Сяргей Балахонаў)
ПАРАЗМАЎЛЯЙ СА МНОЙ ПРА БАСКЕТБОЛ Няхай люстэркі б’юцца навакол, а дама пік ідзе ў піке і глухне – паразмаўляй са мной пра баскетбол, пра тайны нашай гаспадарскай кухні. Паразмаўляй са мною пра людзей, якіх ты любіш гэтым міжсезоннем. Няхай зайздросціць Славік Чарадзей, а Стах кароль збірае з шахмат коней, каб дзікім паляваннем апячы свядомае, што дрэмле ў несвядомым. Няхай грымяць ад досвітку мячы! Няхай ляцяць у кошыкі без стомы! А ты хоць раз на гэта паглядзі не з эпіцэнтру стартавых пляцовак. Няхай інфанты скінуць бігудзі і возьмуць аднарогаў на аловак, каб ружамі між хронік расквітнець дзеля баярства дыскурсу й гламуру… Паразмаўляй пра золата і медзь, пра грань паміж вясёлым і панурым. Паразмаўляй са мной пра карнавал, пра шэрых кардыналаў ў пыльных шлемах, пра тэмы, што з табою не кранаў, да часу “Х” выседжваючы нема. Няхай пульсуе ў лямпачках вальфрам, падміргваючы боскаму спецназу. Паразмаўляй насуперак снягам, што прыхаваюць попел і алмазы. Гомель, лістапад 2010 г. Скарыстаны мінус Tiziano Bonfanti "Ethernity" (2007) з сайта вольнай музыкі: [bad word] /www [bad word]