Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Выпi, мой сябра, Напярэдаднi сьвята: Дзесяць год у палоне - Гэта круглая дата. Дзесяць год у паўзмроку, Дзесяць год у паўкроку, Ад сьляпога выроку... Горад захоплены сьвятамi гораду, Людзям чаго, людзям толькi нагоду дай, Паабяцай iм службовую лесьвiцу, Дай iм надзею, што заўтра ўсё зьменiцца! Людзi жывуць напалову ў iлюзii, Паабяцай, - i ўсё сьцерпiцца-зьлюбiцца! Выпi за тое, Што ты мейсца пустое. Дзесяць год у запоi, Дзесяць год у застоi. I надзея ня грэе, I любоў парахнее, I каханьне старэе... Сьвет апантаны iдэямi роўнасьцi, Вось яна роўнасьць - жыцьцё ў нерухомасьцi. Рэзкiя рухi, выказваньнi рэзкiя Могуць прывесьцi да вынiку кепскага! Цiхая, цiхая, цiхая сажалка, - Толькi рапухi, а птушак нямашака! Выпi свой келiх Ты за шэрых дзён шэраг, За маўклiвасьць ягнятаў, За замкi i за краты. Дзесяць год цiха згаслых, Беспрасьветна-калгасных, Не чужых i ня ўласных... Дзесьцi, калiсьцi наперадзе, можа быць, Дзецi заменяць, для гэтага трэба жыць, Дзецi заменяць, для гэтага трэба жыць...