Пляскаць у ладкі (исполнитель: Лявон Вольскі - Саўка ды Грышка.)
Грышка: Не, гэта ня плёткі, не, гэта ня чуткі - За плясканьне ў ладкі саджаюць на суткі. Куды там Варшаве, Бэрліну ці Вільні! Тут вельмі багата хлапцоў у цывільным. Асобы ў цывільным пільнуюць, цікуюць І спрытна цябе ў аўтазак запакуюць. За тое, што пляскаў ці проста хадзіў там І не спадабаўся праўладным бандытам. Саўка: Хто хлопае – той негадзяй і бязьдзельнік. Із эціх хлапкоў мы ня зьдзелаем дзенег. Взялі себе моду – па срэдам на плошчадь! Усех пасадзіць, непавадна было штоб. Грышка: Вось гэта ўлада! Вось гэта краіна! Ўсе ціха па хатах сядзець мы павінны. А выйдзеш на вуліцу, ў цэнтр асабліва – Фінал невядомы, і сумны, мажліва. Саўка: Хто лазіць па цэнтру - дурак і бязьдзельнік! Аны не напоўняць валютай абменьнік. А ліш накаляюць яны абстаноўку. Акрэсьціна – сьледушчая астаноўка. Сказалі жэ вам: не мяшайце работаць! А вы за сваё ўсё: на плошчадзь, на плошчадзь. Так што удзіўляцца тут дзействіям власьці. Акрэсьціна, стоп! З аўтазака вылазьце. Грышка: Настолькі дастала “калгасная доля”, Што будзе нас болей і болей, і болей. І змые рэжым гэты з тваньню і цьвільлю І з правадыром, і з хлапцамі ў цывільным.