Немец (feat. Аляксандар Памідораў) (исполнитель: Лявон Вольскі)

Францішак Багушэвіч-Немец

Не люблю я места (па-расейску – горад).
Надто там цяснота і вялікі сморад,
А паноў як маку ды серад гароду,
Апроч таго пропасьць рознага народу!
Наш брат як увойдзе, - сам сябе баіцца:
Ці ісьці бяз шапкі, ці гдзе пакланіцца?
Дык надта ж і стыдна, каб не памыліцца:
Пакланіцца немцу, ці якому жыду!
Няхай яго сточэ – набярэсься стыду;
Няхай лепей з дому я той дзень ня выйду,
А пазнаць жа трудна як жыда як немца,
Як пана якога, ці там чужаземца.
А што жыд да немец – дзеці аднэй маткі:
І мова падобна і адны ўхваткі. –
І абыдва ласы на чужую працу
І мусіць абыдва ядуць з кроўю мацу!
Абыдва абдураць, абдзяруць як ліпку,
Абдзяруць і сошку за бітую скрыпку.
Пан наш нябожчык (няхай яму сьвеця)
Як умёр ці чварта вёсна то, ці трэця.
Як яго скруцілі, чыста абадралі,
Глядзіць – будзе кепска, што тут рабіць далей?
Усё пусьціў арэндай; найперш пусьціў жыда
У млыне сеў немец, - якаясь абрыда, -
Граўшы па дарогах, прыйшоў з заграніцы,
Прынёс толькі торбу і ў ёй дзьве скрыпіцы.
Двор купіў хтось рускі так як за дурніцу, -
Пан зыйшоў далёка кудысь за граніцу!
Жыд зараз убіўся ў рускага ў ласку:
Штодзень ходзе ў лесе ад самага браску…
От ходзіць ён гэта да ўсё дубы ліча,
Як трэба і грошы рускаму пазыча.
А як аблічыўся ды дубы абмераў,
У восені выгнаў з тысячу сякераў, -
Зчысьціў пушчу чыста, за пасякі ўзяўся,
Як кабан разьеўся, дыя к пан зазнаўся.
Гавора па-руску і з рускім гуляе,
Разам ляжа-ўстане і ўсім упраўляе!
Рускі сабе езьдзе, ня ў дому ніколі,
Немец усё меле ды ходзе па полі.
Наеўшыся мяса, півам запівае.
У сьвята ж на скрыпцы, аж пішчыць, іграе
Здаецца нічога? Калі хто ня ведае,
Але пачакаўшы дык выйшла камэдыя.
Жыд купіў у месьце сабе камяніцу,
Глядзім – і наш рускі кінуўсь за граніцу:
Пакінуў і жонку, адрокся і дзеці;
Зьявіўся пан новы (гэта ўжо трэці)…
А які б-то пан той?.. Ну, ці хто павера?..
Гэты ж самы немец! Каб яго халера!
От цяпер згадай ты – хто кім калі стане? 
Аб пану ні весьці, ні слыху, ні званя,
Жыд панам зрабіўся, немец яшчэ большы.
А мужык быў голы, цяпер яшчэ гольшы!
Так і на гародзе: лебяда, крапіва, -
Толькі вырві рэпу, - дык зарастуць жыва,
Так як чорт насее! Ото ж так і людзі:
Тутэйшы загіне дык вораг прыбудзе!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Кладбище сердец ты уходишь  В платье белом Alex Не сон ft ShaMan  Ты - моя лучшая осень Nickolas MC  Гимн Кубани РУСЬ МАТУШКА  Сява-Меня вставляет дым  Alyosha (Алеша) - Нас Кохають  Не прислоняться ДЭПО ft kolibri kavabanga  Когда Ты Родилась Tanir (Da Gudda Jazz) 
О чем песня
Лявон Вольскі - Немец (feat. Аляксандар Памідораў)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен